Рабіць крокі насустрач

Источник материала:  
14.12.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь мае намер развіваць адносіны з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што традыцыйна сустракаецца з замежнымі пасламі, каб разумець перспектывы развіцця адносін з ключавымі партнёрамі. «Такім з’яўляецца для нас і Германія. Я не хачу нічога тут утойваць, нягледзячы на тое, што чарговы раз магу быць раскрытыкаваны з боку вядомых сіл і пісак. Германія нас вельмі цікавіць у сувязі з тым, што, па-першае, немцы нас разумеюць, успрымаюць. Па-другое, гэта высокатэхналагіч-ная, магутная краіна, і мы зацікаўлены ў інвестыцыях і тэхналогі-ях. Таксама ў нас існуе шэраг іншых інтарэсаў, аб якіх я сёння гатовы з вамі пагаварыць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адразу прапанаваў весці размову шчыра і адкрыта, на час забыўшы пра дыпламатычныя фармальнасці: «Я чакаю поў-най яснасці: чаго Германія хацела б ад Беларусі, што не падабаецца ў Беларусі? Я шчыра вам скажу, чаго мы хацелі б атрымаць ад Германіі, ды і ад Еўрасаюза. Вы вядучая краіна, апора Еўрасаюза, калі хочаце, галоўная захавальніца. Еўрасаюза без Германіі сёння проста не было б, а ён наш сусед. У нас прынцып адзін: з суседзямі трэба будаваць адносіны і жыць нармальна». Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусь можа пайсці насустрач у пэўных пытаннях, але не ва ўсіх. «Адзінае хачу сказаць, каб Германія — хоць немцы гэта разумеюць — ніколі не ставіла нас перад выбарам. Вось амерыканцы гэта зразумелі. Размаўляў нядаўна з памочнікам дзяржсакратара, і ён мне прама сказаў: «Мы не хочам ставіць Беларусь перад выбарам: вы з Усходам ці вы з Захадам?». Мы там, дзе мы ёсць. Госпадам Богам гэта вызначана, і штурхаць нас туды-сюды не трэба. Мы, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, інтарэсаў нашых суседзяў будзем будаваць нашу мірную палітыку. Мы ніколі не станем ачагом напружанасці ў Еўропе», — заявіў Прэзідэнт. «Нам больш ніякіх войнаў не трэба. Напэўна, таму Германія імкнецца ў любой кропцы паспрабаваць урэгуляваць нейкія канфлікты мірным шляхам. Мы таксама гэтага хочам. Таму мы ніколі не бу-дзем праблемай для Еўрапейскага саюза, у тым ліку і для Германіі. Таго ж самага мы хацелі б і ад Германіі: мы хочам, каб Германія, разумеючы нас, рабіла канкрэтныя крокі насустрач», — пад-крэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ўказаў на праблемы ў гандлёвых адносінах паміж краінамі: «Вы агароджу выбудавалі і нават да агароджы нікога не падпускаеце. Горш чым у Трампа з Мексікай сцяна выбудавана, толькі яна нябачная, эканамічная. Таму мы хацелі б нарэшце зняць гэтыя агароджы. Калі Еўрапейскі саюз такі пры-хільны да рыначнай эканомікі, чаго тады загароджвацца?».

У сваю чаргу Петэр Дэтмар ад-значыў, што ўвогуле правёў  ў Беларусі ўжо восем гадоў. На думку дыпламата, 2018 год стаў найбольш паспяховым і важным у адносінах Беларусі і Германіі як у палітычным, так і ў эканамічным плане. Германія — адзін з ключавых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі, займае чацвёртае месца па аб’ёме тавараабароту. У сту-дзені — кастрычніку аб’ём узаемнага гандлю паміж краінамі дасягнуў $2,74 млрд., што на 17,6 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Пресечена противозаконная деятельность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика