Ён праходзіць у Беларусі 11 — 14 снежня. Колькасць яго ўдзельнікаў — амаль 100 чалавек, прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, экспертаў і блогераў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тамбова, Бранска, Белгарада, Тулы, Смаленска, Пскова, Варонежа, Архангельска, Мурманска, Калінінграда і іншых рэгіёнаў Расіі. Насычаная праграма мае некалькі тэматычных блокаў, што дазваляе ўдзельнікам прэс-тура атрымаць найбольш поўнае ўяўленне аб Беларусі: наведванне ААТ “Нафтан” у Наваполацку, Мінскага завода колавых цягачоў, холдынга “Амкадор”, кампаніі “Штадлер”, Парка высокіх тэхналогій, комплексу “Мінск-Арэна”, стадыёна “Дынама” і іншых аб’ектаў.
blr.belta.by.