Саламяны замак спалілі ў Іўеўскім раёне
13.12.2018 19:15
—
Разное
Фота: uvd.grodno.by
У Іўеўскім раёне Гродзеншчыны хуліганы спалілі замак з саломы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Дэкаратыўная фігура ў выглядзе замка стаяла каля вёскі Рассальшчына. Яна была складзеная з 13 рулонаў саломы. Такія фігуры з рулонаў саломы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нярэдка ставяць па заканчэнні палявых работ.
Па словах міліцыянтаў, саламяны замак згарэў за лічаныя хвіліны. Шкода ацэньваецца больш як на 350 рублёў.
Падпальшчыкамі былі 20-гадовы і 19-гадовы юнакі. На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства.