19 декабря в Шумилино в строящемся православном храме пройдёт первая служба
13.12.2018
—
Разное
19 снежня праваслаўная царква адзначае памяць аднаго з самых шануемых святых – Мікалая Цудатворцы. Прастольнае свята адзначыць у гэты дзень Шуміліна, дзе ў гонар свяціцеля Мікалая Угодніка ў свой час быў пабудаваны храм.
Будаўніцтва датавалася прыкладна 1866 годам, а месціўся храм, як вядома шумілінцам, побач з адкрытым у гэты час чыгуначным вакзалам.
Немцы разбурылі храм у Вялікую Айчынную вайну, разабралі яго на будаўніцтва сваіх бліндажоў, дзе хацелі схавацца ад наступальнай аперацыі “Баграціён”. Але Бог быў не на іх баку.
Пасля вайны доўгі час у Шуміліне не было храма. Богаслужэнні пачалі праводзіцца толькі ў 1997 го-дзе ў перададзеных Шумілінскаму благачынню будынках, прыстасаваных пад храмы.
І вось настаў той час, калі ў цэнтры Шуміліна ўзводзіцца новы праваслаўны храм. Будаўніцтва яшчэ працягваецца, але 19 снежня, у Дзень Мікалая Цудатворцы, тут пройдзе першае святочнае богаслужэнне.
У 8 гадзін раніцы будзе адслужаны водаасвятны малебен, у 8.30 – гадзіны, у 9.00 – Боская літургія з крыжовым ходам.
Запрашаем усіх жыхароў раёна на першае святочнае богаслужэнне ў храме Мікалая Цудатворцы.
Уратуй усіх, Божа!
Благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2018 г.