Музыканты гурта IC3PEAK – у эфіры Еўрарадыё! Далучайцеся да размовы ў 17:05
IC3PEAK, скрыншто з відэа
13 снежня ў сталічным клубе "Brugge" мусіў адбыцца канцэрт расійскага эксперыментальнага электроннага гурта IC3PEAK. Але за некалькі гадзін да пачатку канцэрт быў адменены рашэннем Мінгарвыканкама.
За што IC3PEAK не любяць расійскія ўлады і чаму адмяняюцца іх канцэрты ў Расіі? Чаму на іх погляд быў адменены канцэрт у Мінску? Ці трэба музыкантам заставацца па-за палітыкай у сваёй творчасці? Ці лічаць яны сам, што іх творчасць падштурхоўвае да самагубства? Чый Крым?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць удзельнікі расійскага эксперыментальнага электроннага гурта IC3PEAK Анастасіяй Крэслінай і Мікалаем Костылевым.
Слухайце размову з удзельнікамі гурта IC3PEAK у 17:05 пасля выпуску навін.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!