Вярнуць доўг з дапамогай… пісталета...

Источник материала:  
13.12.2018 — Разное
Вярнуць доўг з дапамогай… пісталета...
Гэтая гісторыя адбылася напрыканцы ліпеня адыходзячага года ў Івацэвічах. Л. завінаваціўся С. – 60 рублёў пазычыў і не аддаваў. У 4 гадзіны раніцы 23-гадовы С., жыхар райцэнтра, прыехаў у легкавым аўтамабілі да дома Л., таксама жыхара Івацэвічаў, выклікаў апошняга да сябе. 

Л. выйшаў, яны селі ў машыну. Знаходзячыся ў салоне аўтамашыны, С. падчас руху транспартнага сродку, стаў пагражаць Л. прымяненнем фізічнай расправы і забойствам. Пры гэтым ён з мэтай запалохвання Л. прыставіў да галавы яго газабалонны пнеўматычны пісталет, які па знешнім прыкметам падобны на баявы агнястрэльны пісталет Макарава. Пацярпеламу аб гэтым нічога не было вядома, у яго былі ўсе падставы непакоіцца за сваё жыццё. Пасля С. надзеў на рукі Л. металічныя наручнікі, адвёз у лясны масіў, дзе з мэтай прымушэння да вяртання доўгу, працягнуў свае проціпраўныя дзеянні.

Была ўзбуджана крымінальная справа.
У ходзе судовага пасяджэння абвінавачаны С. поўнасцю прызнаў сваю віну ў здзяйсненні дадзенага злачынства, а суд даў прававую ацэнку яго дзеянням. Прааналізаваўшы паказанні пацярпелага, сведкаў, вывучыўшы матэрыялы дадзенай справы, суд пастанавіў прызнаць С. вінаватым у прымушэнні да выплаты доўгу пад пагрозай прымянення насілля пры адсутнасці прыкмет вымагання – у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 384 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На падставе санкцыі дадзенага артыкула С. назначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 35 базавых велічынь, што складае 857 рублёў 50 капеек.

Суд таксама пастанавіў канфіскаваць рэчавыя доказы – газабалонны пнеўматычны пісталет і наручнікі, якія знаходзіліся ва ўласнасці абвінавачанага.
Яўген БУЛАТЫ, старшы памочнік пракурора Івацэвіцкага раёна.       
 
←Генпрокуратура нашла волокиту в работе с заявлениями граждан о преступлениях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика