Пасля адлігі на тэрыторыі раёна ўсталюецца больш халоднае надвор’е: будзе мароз і снег, дажджы прыпыняцца.
Сёння, 13 снежня, чакаецца воблачнае без праясненняў надвор’е. У першай палове дня ападкаў не прагназуецца, а вось увечары — снег і магчыма завіруха. Узмоцніцца паўночны вецер: 6 — 8 метраў за секунду, пра парывах — да 12. Тэмпература ўдзень — -2…-1 °С, уначы — 1 градус ніжэй за нуль.
14 снежня, у пятніцу, у першай палове дня чакаецца снег, месцамі — моцны снег, у другой палове — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Паўночна-ўсходні вецер — 3 — 5 м/с. Дзённая тэмпература будзе каля 0 °С, ноччу — не больш за 2 градусы са знакам “-”.
У суботу, 15 снежня, спецыялісты не абяцаюць ападкаў на тэрыторыі раёна. Але, па-ранейшаму, ёсць верагоднасць туману. Бачнасць на дарозе — 600 — 1000 м. Усходні вецер — 3 — 5 м/с. Удзень — да -2 °С, уначы — -4…-3 °С.
У нядзелю магчымы невялікі снег на працягу дня. Узмоцніцца паўднёва-ўсходні вецер — 7 — 9 м/с, парывы — да 14. Удзень да -5 °С, уначы — да -6 °С.
На панядзелак, 17 снежня, метэаролагі абяцаюць ападкі ў выглядзе снегу, магчыма мяцеліца, паўднёва-усходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Удзень — -5…-4 °С, ноччу — -6 °С.
“НН”.