Гомельская школьніца выжыла пасля падзення з 7-га паверха

Источник материала:  
12.12.2018 15:33 — Разное
Гомельская школьніца выжыла пасля падзення з 7-га паверха
Фота: progomel.by

13-гадовая школьніца вывалілася з сёмага паверха і засталася жывой, піша progomel.by. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 9 снежня, у шматкватэрным доме на вуліцы Яфрэмава.

Дзяўчынка выжыла, бо звалілася на мяккую зямлю. Васьмікласніцу аператыўна даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Там выявілася, што атрыманыя траўму не нясуць небяспекі для жыцця і здароўя дзіцяці. Дзяўчынку перавялі ўжо ў звычайнае аддзяленне, яна знаходзіцца пад наглядам.

Паведамляецца, што ў дзяўчынкі добрая сям'я, сама школьніца на ўліку не стаяла. 

←Налог на долги: сколько денег белорусы заплатили за взятые взаймы средства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика