Ушачане воспользовались возможностью во время «прямой линии» задать вопросы нотариусу

Источник материала:  
12.12.2018 — Разное

Пытанні да натарыуса Жанны Леанідаўны Каваленка былі вельмі рознымі: міжволі здзівішся шматграннасці жыццёвых сітуацый. Канечне, падыходзячы для вас варыянт падабраць магчыма толькі ў тым выпадку, калі вядомы ўсе нюансы справы. Натарыусу, як і доктару, трэба гаварыць літаральна ўсё. Аднак схемы дзеянняў у многім падобныя, таму пазнаёміцца з адказамі на паступіўшыя падчас “прамой лініі” тэлефанаванні будзе карысным шырокаму колу чытачоў.

– Дом прыватызавалі ў 1988 годзе. Нам сказалі, што абавязкова павінна быць выкуплена зямля. Ці так гэта?

– Зараз не адна здзелка з нерухомасцю не адбываецца без наяўнасці акта на зямлю. Таму, калі вы пажадаеце прадаць ці падарыць дом, то абавязкова давядзецца звяртацца ў землеўпарадкавальную службу райвыканкама. Там жа вам варта ўдакладніць, ці маеце як пенсіянерка льготы на афармленне дакументаў, якія пасля вашай смерці ўсё роўна вымушаны будуць атрымаць дзеці. А вось выкупляць зямлю або афармляць права пажыццёвага спадчыннага карыстання ёй – гэта ваш выбар. Натарыусы ж пры афармленні завяшчання актаў на зямлю не пытаюцца.

Мы з братам мелі ва ўласнасці кватэру. Ён нядаўна памёр, ці магу я прадаць сваю долю да 6 месяцаў пасля яго смерці.

– Не. Паколькі распараджацца кватэрай уласнікі доляў могуць толькі па ўзаемнай згодзе. Калі б ваш брат быў жывы, то пры продажы вашай долі меў бы першачарговае права выкупу. Таму вам давядзецца пачакаць, пакуль яго спадчыннікі ўступяць у правы.

Хачу скласці шлюбны дагавор, каб падстрахавацца і ў выпадку, калі мы з мужам расстанемся, устанавіць памер аліментаў большы, чым 25 працэнтаў яго афіцыйнага заробку. Ці магчыма гэта?

– Магчыма, калі ваш муж не будзе супраць, паколькі дагавор падпісваецца двума бакамі. Ну а суму можаце прапісаць як у беларускіх рублях, так і ў эквіваленце пэўнай сумы ў доларах, еўра.

Побач са мной жыве адзінокая бабуля, якая завяшчала на мяне дом. Ці можа яе сястра аспрэчыць завяшчанне?

– Калі суседка адзінокая, значыць у яе няма спадчыннікаў першай чаргі (дзеці, бацькі, муж), якія б маглі прэтэндаваць на абавязковую долю спадчыны, калі б з’яўляліся непраца­здольнымі. Сястра – спадчынніца другой чаргі і такога права не мае. Адзіная, на што вам трэба звярнуць пільную ўвагу, гэта стан бабулі пры падпісанні завяшчання: яна павінна быць дзеяздольнай. У адваротным выпадку гэта акалічнасць абавязкова “ўсплыве” і родныя змогуць аспрэчыць завяшчанне.

– Мама глуханямая. Ці можам мы аформіць даверанасць, каб ад яе імя здзейсніць пакупку ўчастка?

– Галоўнае, каб натарыус зразумеў, што чалавек сам згодны на дзеянні, пра якія ідзе размова. Так, калі ваша маці можа чытаць і выражаць сваю волю, паставіць подпіс – то і самастойна ажыццяўляць здзелкі, у тым ліку і выдаць даверанасць на ваша імя. У іншым выпадку патрэбны сурдаперакладчык.

Хачу прадаць дачны ўчастак. Гэта можна зрабіць толькі ў натарыуса таго раёна, дзе знаходзіцца нерухомасць?

– Не, гэтае патрабаванне ўжо адменена. Цяпер вы можаце звярнуцца ў любую натарыяльную кантору вобласці, на тэрыторыі якой знаходзіцца ваша дача.

Падрыхтавала Вольга Караленка.

←Немецкая сенсация. Был ли Владимир Путин сотрудником «Штази»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика