Пры рамонце ўніверсітэта на рабочага зваліліся парэнчы
11.12.2018 14:24
—
Разное

Фота з месца здарэння
У Наваполацку пры рамонце будынка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта загінуў рабочы. Здарэнне адбылося каля будынка на вуліцы Блахіна.
Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, рабочыя выкідалі будаўнічае смецца з акна чацвёртага паверха на зямлю. 54-гадовага рабочага траўмавала скінутымі зверху лесвічнымі парэнчамі.
На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.
Еўрарадыё паспрабавала атрымаць каментар у навучальнай установе. Аднак там паведамілі, што ўсё кіраўніцтва ўніверсітэта цяпер на нарадзе.