Прыкладанні таксі выштурхнулі мінскую таксоўшчыцу на панэль
Фота: "Мінск-Навіны"
Карэспандэнтка агенцтва "Мінск-Навіны" паўдзельнічала ў рэйдзе мінскай міліцыі па выяўленні прастытутак. Адна з затрыманых распавяла, што ўжо 10 гадоў працуе кіроўцай таксі, аднак гадоў 5 таму заробкі ў таксі рэзка знізіліся, і ёй давялося выйсці на панэль.
"Гадоў 5 таму кожны дзень мела па 100 долараў. І не трэба было ні з кім спаць. Не тое што цяпер", — распавяла жанчына.
Паводле яе слоў, яна выхоўвае двух дзяцей. Сын нядаўна паступіў ва ўніверсітэт і з'ехаўся з дзяўчынай — ім трэба дапамагаць грашыма, а малодшая дачка вучыцца ў школе.
"Ён мяне звязваў скотчам, а я ляжала моўчкі і глядзела тэлевізар"
Яшчэ адна прастытутка распавяла, што з рукапрыкладствам з боку кліентаў за 5 гадоў не сутыкалася ні разу. Толькі адзін мужчына нечакана пачаў звязваць яе скотчам.
"Кажа: хачу звязаць цябе, апрануцца і сысці. Я падумала: "Ну ўсё, кірдык", — кажа яна. — Але ўрэшце яму проста надакучыла. Напэўна, чакаў, што буду крычаць і супраціўляцца, а я ляжала моўчкі і глядзела тэлевізар".