Доцеловалась и дознакомилась

Источник материала:  
10.12.2018 — Разное
Доцеловалась и дознакомилась“Цалуй і знаёмся”

Яшчэ пару год таму злачынствы, здзейсненыя ў інтэрнеце, былі адзінкавыя.  І з кожным годам колькасць такіх злачынстваў павялічваецца. Некаторыя карыстальнікі да сённяшняга дня не ўсвядомілі, што і ў жыцці, і ў сусветнай павуціне неабходна жыць па законе.
“Спектр злачынстваў, што былі здзейснены ў інтэрнеце,  даволі шырокі, – расказвае старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Ірына Шэнцава. – Гэта і распаўсюджванне матэрыялаў парнаграфічнага характару, і ўзлом старонак у сацыяльных сетках, рознае махлярства пры куплі-продажы, і  выкарыстанне чужых банкаўскіх картак. Так, з пачатку года райаддзелам было ўзбуджана каля васьмі падобных крымінальных спраў”.
На мінулым тыдні следчыя райаддзела ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах да  23-гадовай жыхаркі Шуміліна. Дзяўчына вельмі любіла сядзець у анлайн-гульні “Цалуй і знаёмся”. У адзін з вечароў яна зрабіла ў гульні 41 (!) плацеж на агульную суму звыш 240 рублёў. І гэта была б яе асабістая справа, калі б не адно але. Справа ў тым, што рабіла яна гэтыя плацяжы па банкаўскай картачцы сваёй сяброўкі…
Алесь САКАЛОЎ.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць ў №96 ад 11.12.2018 г.
←Хоккеисты сборной Беларуси играют с Францией на молодежном чемпионате мира. Видеотрансляция

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика