У аўторак у Беларусі чакаецца мокры снег
10.12.2018 14:01
—
Разное
Фота: pixabay.com
11 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах прагназуюцца ападкі, пераважна мокры снег. Месцамі будзе туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага.
На працягу сутак тэмпература будзе вагацца ў амплітудзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.
12 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег і мокры снег, па паўднёвым усходзе — слабая завіруха. Уначы слупок тэрмометра пакажа 0...-5 градусаў, удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.