Плошчу Незалежнасці "замініравала" 55-гадовая мінчанка
10.12.2018 15:22
—
Разное
Фота Еўрарадыё
Мінская міліцыя знайшла чалавека, які паведаміў пра мініраванне плошчы Незалежнасці, паведамляе guvd.gov.by.
Выявілася, што гэта 55-гадовая непрацуючая мінчанка. Яна затэлефанавала на нумар "102" з хатняга тэлефона.
Паведамляецца, што раней да крымінальнай адказнасці жанчына не прыцягвалася. Сваякі, якія пражываюць разам з ёй, распавялі, што яна знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды ілжывага паведамлення пра небяспеку.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 10 снежня сталічная міліцыя атрымала паведамленне пра мініраванне плошчы Незалежнасці. З самой плошчы і з гандлёвага цэнтра "Сталіца", размешчанага пад ёй, былі эвакуяваныя людзі.