У Крэўскім сельвыканкаме прайшлі паказальныя заняткі па рабоце пункта абвяшчэння і збору
10.12.2018
—
Разное
На базе Крэўскага сельскага выканаўчага камітэта прайшлі паказальныя заняткі з работнікамі сельвыканкамаў раёна, на якіх быў разгледжаны парадак работы пункта абвяшчэння і збору.
Вучоба ладзілася сумесна з райваенкаматам. Прысутным паказалі паслядоўнасць дзеянняў спецыялістаў усіх падраздзяленняў названага вышэй пункта.
На ўваходзе ў будынак – рэгуліроўшчык пункта абвяшчэння і збору.
Заняткі праводзіць намеснік ваеннага камісара раёна , начальнік мабілізацыйнай групы Алег ТРАФІМЧЫК.
Старшыня Крэўскага сельвыканкама Віктар ДЗЯТЧЫК у ролі начальніка пункта абвяшчэння і збору.
Працуе аддзяленне фарміравання і адпраўкі каманд.
Пасыльная прыйшла на пункт абвяшчэння.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.