Звесткі пра мініраванне плошчы Незалежнасці ў Мінску не пацвердзіліся
10.12.2018 12:53
—
Разное
Фота: Еўрарадыё
Спецыялісты не знайшлі выбуховых рэчываў на тэрыторыі плошчы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Як паведамлялася раней, у 9:42 у мінскую міліцыю затэлефанаваў невядомы і паведаміў, што плошчы Незалежнасці замініраваная. На месцы працавалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічнай групы выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС.
Тэрыторыя плошчы Незалежнасці, як распавядала Еўрарадыё, была ачэпленая, людзі з яе эвакуяваныя. У тым ліку быў зачынены гандлёвы цэнтр "Сталіца". Спецыялісты не знайшлі выбуховых рэчываў і прадметаў, якія ўяўляюць небяспеку.
Цяпер міліцыя шукае "тэлефоннага мінёра".