Старшыня раённага Савета дэпутатаў сустрэўся з жыхарамі Крэва
Іван Іванавіч наведаў абноўлены магазін “Родны кут”, пацікавіўся яго работай, пабываў на пункце бытавога абслугоўвання, у паштовым аддзяленні, участковай бальніцы, заглянуў у магазін “Еўраопт”, які з’яўляецца канкурэнтам “Роднага кута”, прыняў удзел у паказных занятках на пункце абвяшчэння і збору Крэўскага сельвыканкама, што праводзіліся сумесна з райваенкаматам, пагутарыў з удзельнікамі гэтага мерапрыемства.

Іван РАМАНОВІЧ гутарыць з работніцай магазіна “Родны кут”.

Старшыня Жодзішкаўскага сельвыканкама Святлана КУЧАРАВА прыехала ў Крэва на мерапрыемства і заадно заглянула ў мясцовы “Еўраопт”.

Размова на пункце бытавога абслугоўвання.

Выступленне перад удзельнікамі паказных заняткаў на пункце абвяшчэння і збору.

У будынку Крэўскай участковай бальніцы працуе аптэчны ларок.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.