У Мазыры машына з летняй гумай збіла на пераходзе сямейную пару
09.12.2018 16:56
—
Разное

Кадр з відэа
У Мазыры машына з летнімі шынамі збіла дваіх пешаходаў на пераходзе. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, дарожнае здарэнне адбылося ў пятніцу на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
За рулём легкавіка “Пежо” была жанчына, якая не саступіла дарогу пешаходам, калі яны пераходзілі праезную частку. Пазней кіроўца патлумачыла, што людзі з’явіліся на дарозе нечакана і яна іх не заўважыла.
У выніку здарэння ў пацярпела сямейная пара: у жонкі адкрыты пералом носа, у мужа ўдары.
ДАІ высветліла, што на задняй восі машыны былі ўсталяваныя летнія шыны, да таго ж аўтамабіль не прайшоў планавы тэхагляд.