У Бабруйску дзве сястры-пенсіянеркі атрымалі апёкі падчас пажару ў доме
09.12.2018 12:50
—
Разное
Фота: МНС
У Бабруйску на пажары ў прыватным доме пацярпелі дзве сястры-пенсіянеркі 1956 і 1951 гадоў нараджэння. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 8 снежня. Жанчын уратаваў аўтаномны пажарны спавяшчальнік, які спрацаваў на ўзгаранне, таму яны паспелі выйсці з дома. Пацярпелых шпіталізавалі з невялікімі апёкамі. Дом істотна выгарэў, прычына здарэння высвятляецца.
А ў вёсцы Горталь Івацэвіцкага раёна 90-гадовая пенсіянерка і яе 42-гадовы ўнук уратаваліся ад гібелі на пажары дзякуючы відавочцы, якая дапамагла ім выйсці з дома, які загарэўся. Жанчына і яе ўнук не пацярпелі.