Пад Любанню “Нісан” урэзаўся ў дрэва, два чалавекі загінулі
09.12.2018 13:56
—
Разное
Фота: Autorun.by
Пад Любанню ў аўтааварыі загінулі два чалавекі. Паводле Autorun.by, ДТЗ адбылося ўдзень 8 снежня. Легкавік Nissan Pathfinder саскочыў з трасы ў кювет, там машына перакулілася і ўрэзалася ў дрэва.
Кіроўца і пасажыр “Нісана” загінулі на месцы здарэння.