Славутыя землякі Піншчыны. Вучоны ў галіне клінічнай біяхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Уладзімір Гаўрылавіч  Колб

Источник материала:  
09.12.2018 — Разное
>

Славутыя землякі Піншчыны. Вучоны ў галіне клінічнай біяхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Уладзімір Гаўрылавіч  КолбУладзімір Гаўрылавіч Колб (1929 – 2014) нарадзіўся 12 сакавіка 1929 года ў вёсцы Лемяшэвічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).

З адзнакай закончыў Пінскую фельчарска-акушэрскую школу і ў 1949 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. З другога курса захапіўся навукова-даследчай працай і актыўна займаўся ў навуковым гуртку пры кафедры агульнай хіміі пад кіраўніцтвам вучонага-хіміка Вадзіма Аляксандравіча Бандарына (1909–1985).

Пасля заканчэння інстытута ў 1955 годзе Уладзімір Колб быў прыняты ў аспірантуру на кафедру біяхіміі. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1960 годзе, працуючы старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута туберкулёзу. З гэтага часу займаўся арганізацыяй лабараторнай службы ў процітуберкулёзных установах БССР. З 1967 года – галоўны спецыяліст па клінічнай лабараторнай дыягностыцы рэспублікі.

У 1970 годзе Уладзімір Гаўрылавіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму«Биохимические и биофизические аспекты изучения реактивности организма при туберкулёзе».

У. Г. Колб упершыню арганізаваў у рэспубліцы 6 абласных, Мінскае гарадское і Рэспубліканскае навуковыя таварыствы ўрачоў-лабарантаў. У 1970 годзе ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў ім арганізавана кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, якой ён нязменна кіраваў на працягу 29-ці гадоў.

У 1972 годзе загадчыку кафедры У. Г. Колбу было прысвоена вучонае званне прафесара, а ў 1990 годзе– Заслужанага дзеяча навукі БССР. Сярод вучняў Уладзіміра Гаўрылавіча тры доктары і 12 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук.

Сярод асноўных напрамкаў яго навуковай дзейнасці вылучаюць: праблемы рэактыўнасці арганізма пры туберкулёзе, арганізацыя лабараторнай службы ў медыцынскіх установах рэспублікі.

У. Г. Колб – аўтар 360 навуковых прац па біяхіміі і імуналогіі, лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і ўралогіі, хірургічных захворванняў, у тым ліку 10 манаграфій і 28 метадычных рэкамендацый; сааўтар 12 пасведчанняў на вынаходствы і 38 пасведчанняў на рацпрапановы. Аўтар манаграфій “Биофизические аспекты реактивности организма при туберкулёзе” (1971, 1974), “Справочник по клинической химии” (у сааўтарстве, 1982), “Методы исследования в нефрологии и урологии” (у сааўтарстве, 1992), даведачнай дапамогі “Лабораторная диагностика хирургических заболеваний” (у сааўтарстве, 1993), дапаможнікі для ўрачоў-лабарантаў “Клиническая биохимия” (у сааўтарстве, 1993).

Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх з’ездах, канферэнцыях і семінарах.

На працягу 25 гадоў У. Г. Колб быў галоўным спецыялістам па клінічнай лабараторнай дыягностыцы рэспублікі, 29 гадоў выбіраўся старшынёй, а затым прэзідэнтам Беларускага навукова-практычнага таварыства спецыялістаў клінічнай лабараторнай дыягностыкі.

Кіраваў правядзеннем пяці Рэспубліканскіх з’ездаў, больш за 40 пленумаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў. Выбіраўся старшынёй, прэзідэнтам Беларускага навукова-практычнага таварыства спецыялістаў клінічнай лабараторнай дыягностыкі, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства. З 1992 года – член Савета навуковага таварыства клінічнай лабараторнай дыягностыкі краін СНД.

У. Г. Колб – член рэдкалегіі часопіса “Здравоохранение” і рэдакцыйнага савета часопіса “Клиническая лабараторная диагностика” (Масква), праўлення Беларускага біяхімічнага таварыства, Прэзідыума Савета навуковых таварыстваў, член трох спецыялізаваных Саветаў па абароне дысертацый і Рэспубліканскіх атэстацыйных камісій, з’яўляўся старшынёй секцыі медыка-біялагічных навук і членам бюро Рэспубліканскага міжведамаснага навуковага савета па развіцці фундаментальных даследаванняў для медыцыны пры Акадэміі Навук БССР.

Зазаслугі ў развіцці аховы здароўя, актыўную навукова-педагагічную і арганізатарскую дзейнасць прафесар У. Г. Колб узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, значком “Выдатніку аховы здароўя”, медалём “Ветэран працы”, яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі БССР”. Мае шэраг падзяк і Ганаровых грамат ад міністэрстваў аховы здароўя СССР, Рэспублікі Беларусь і БелМАПО.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика