Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна ДЖУМКОВА гутарыць з ідэалагічным актывам раёна.
Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко звярнуў ўвагу ідэалагічных работнікаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў на работу са зваротамі грамадзян, папрасіў пастаянна трымаць у полі зроку ветэранаў працы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё тых прадпрыемстваў, на якіх яны працавалі да выхаду на пенсію.
Свае патрабаванні да дзейнасці ідэолагаў у намесніка старшыні райвыканкама Генадзя БЫЧКО.
Затым быў праведзены семінар, у якім удзельнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі расказаў аб рабоце, якая праводзіцца з людзьмі паважанага ўзросту.
Аб рабоце з ветэранамі расказвае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір КАСАКОЎСКІ.
Потым удзельнікі семінара паглядзелі відэафільм аб дзейнасці раённай пярвічнай арганізацыі “Агеньчык надзеі” Г А “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, якую ўзначальвае Данута Рак. Аб арганізацыі работы Беларускага дзіцячага фонду распавяла старшыня раённага аддзялення гэтай грамадскай структуры Наталля Лабейка. Аб тым, чым сёлета займалася раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і планах на наступны год расказала яе кіраўнік Кацярына Франюк.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.