Пасля аварыі на Маскоўскай у Мінску шпіталізаваныя тры пасажыркі
05.12.2018 15:53
—
Разное
Фота Еўрарадыё
Тры пасажыркі BMW шпіталізаваныя ў выніку аварыі, якая адбылася на вуліцы Маскоўскай у Мінску. Дзве з іх трапілі ў рэанімацыйнае аддзяленне, паведамляе ДАІ Мінска ў сацсетках.
Як распавядала Еўрарадыё, BMW ехаў у бок плошчы Незалежнасці і выскачыў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з яшчэ трыма машынамі — Mercedes, Subaru і Volkswagen
Па словах відавочцаў, кіроўца BMW рухаўся з відавочным перавышэннем хуткасці.
У выніку ДТЗ быў перакрыты рух транспарту ад станцыі метро "Інстытут культуры" да Галоўпаштамта.