Пад Валожынам аўтобус Вільня — Кіеў насмерць збіў жанчыну
05.12.2018 12:23
—
Разное

Фота: uvd-mo.gov.by
У ноч на 5 снежня ў Валожынскім раёне аўтобус насмерць збіў пешахода, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
Трагічнае здарэнне адбылося ў 00:30 на 53-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна. Аўтобус Neoplan ехаў рэйсам Вільня — Кіеў. На неасветленым участку дарогі пад колы аўтобуса трапіла 35-гадовая жанчына. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.
За рулём аўтобуса быў 58-гадовы грамадзянін Украіны. Паведамляецца, што мужчына быў цвярозы, прышпілены. Другі кіроўца на момант аварыі адпачываў.
Жанчына, якую збіў аўтобус, была без флікераў.