У цэнтры Мінска на вуліцы Маскоўскай сутыкнуліся тры аўто
05.12.2018 12:04
—
Разное

Фота: @iPasadena, twitter.com
Сур'ёзная аварыя здарылася на вуліцы Маскоўскай у цэнтры Мінска, піша tut.by.
ДТЗ адбылося днём 5 снежня. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелыя. На месца здарэння прыехалі хуткая і ратавальнікі.
Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.