У Барысаве выбухнуў жылы дом (фота)
04.12.2018 18:27
—
Разное
![У Барысаве выбухнуў жылы дом (фота)](http://www.21.by/pub/news/2018/12/1543946699703213.jpg)
Фота: mchs.gov.by
4 снежня ў 15:56 ратавальнікам паведамілі, што ў Барысаве на вуліцы Адамовіча прагрымеў выбух у жылым доме, паведамляе прэс-служба МНС.
На месцы выкліку ратавальнікі выявілі, што пасля выбуху дом загарэўся і абваліўся. Пад заваламі знайшлі мужчыну. Брыгада хуткай меддапамогі шпіталізавала яго ў лякарню.
Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар.
Прычына здарэння высвятляецца. Дом для далейшага пражывання непрыдатны. Дарэчы, пры выбуху і пажары быў пашкоджаны легкавы аўтамабіль, які стаяў каля дома.