Причиной пожара в деревне Залядье стало печное отопление

Источник материала:  
04.12.2018 — Разное

За два дні выхадных у краіне адбылося аж 70 пажараў, на якіх загінула 10 чалавек. У зводцы надзвычайных здарэнняў і Ушацкі раён: у суботу днём загарэўся жылы дом у вёсцы Заляддзе Вялікадолецкага сельсавета. Гаспадар вытапіў печ і адлучыўся з дому, а калі вярнуўся пабудову ўжо ахопліваў агонь. Прычынай пажару стала пячное ацяпленне, якое было зроблена з парушэннямі. Жыллё моцна пашкоджана і непрыгодна для пражывання.

Усё бліжэй навагаднія святы і выратавальнікі ўжо распачалі маштабную інфармацыйную кампанію “Бяспечны Новы год!”, каб у чарговы раз нагадаць аб правілах бяспекі і папярэдзіць узнікненне пажараў.

←Завтра в киосках «Белсоюзпечати» появится свежий номер газеты «Полесская правда», а вы уже сегодня можете узнать о его содержании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика