Чацвер – беларускамоўны дзень

Источник материала:  
03.12.2018 — Разное

Чацвер –  беларускамоўны  дзень
З верасня 2018 навучальнага года ў яслях-садку № 2 рэалізуецца праект “Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы”. Педагагічным калектывам праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні выхаванцаў да культуры, традыцый, асаб­лівасцей быту беларускага народа, выкарыстанні беларус­кай мовы ў паўсядзённым жыцці. Забеспячэнню якасці дашкольнай адукацыі, павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці садзейнічаюць разнастайныя формы метадычнай работы: кансультацыі, калектыўныя прагляды заняткаў, правядзенне тэматычных тыдняў, гульняў, віктарын, выстаў народных промыслаў. Для выхаванцаў ва ўстанове створаны адпаведныя ўмовы: у кожным памяшканні педагагічнымі работнікамі сумесна з бацькамі абсталяваны куткі нацыянальнай сімволікі і цэнтры для азнаямлення з беларускай культурай у адпаведнасці з узростам дзяцей. Там размешчаны саламяныя лялькі, скарбонкі, вырабы са льну, гліны, выцінанкі, сурвэт­кі, лялькі ў нацыянальных касцюмах. Усе экспазіцыі зменныя. Назвы і прызначэнне прадметаў народнага быту дзеці засвойваюць з дапамогай розных дыдактычных гульняў: “Цудоўны куфэрак”, “Адгадай свята”. Гэта вельмі важна, таму што ў сучасных выхаванцаў нярэдка ўзнікаюць цяжкасці ў разуменні загадак, казак, прымавак. Кожны чацвер з’яўляецца беларускамоўным днём, пачынаецца ён з прывітання на беларускай мове. Цэлы дзень усе гульні, заняткі, гутаркі вядуцца на роднай мове. Мэтай такога дня з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей уяўленняў пра родны край і станоўчых зносіх да яго, развіццё беларускага маўлення і маўленчых зносін. Усё дзеці замацоўваюць у гульнявой, працоўнай і прадуктыўнай дзейнасці.
Вялікае месца ў жыцці дзіцяці займаюць беларускія гульні. Яны цесна звязаны з бытам, працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай. Асаблівую цікавасць выклікаюць гульні-карагоды з атрыбутамі, у якіх адбываецца змена мелодый, слоў, рухаў. Яны са­дзейнічаюць выхаванню цікавасці да беларускай творчасці, роднай мовы, развіваюць спрытнасць, ствараюць добры настрой, выхоўваюць пачуццё адказнасці.
У кастрычніку на базе нашай установы праходзіла метадычнае аб’яднанне ўсіх старэйшых груп раёна. Выхавальнік Л. Скачкова паказала занятак “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Бульбашы”. Занятак пачаўся з беларус­кай песні “Мой родны кут”, потым дзеці, апранутыя ў беларускія касцюмы, гаварылі пра сваю краіну, слухалі цікавую гісторыю пра Радзіму, чыталі вершы аб краіне на роднай мове, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гаварылі, што можна прыгатаваць з бульбы. Таксама вялася размова пра тое, чаму нас называюць бульбашамі. Потым дзеці вучыліся гатаваць страву беларускай нацыянальнай кухні — дранікі. Напрыканцы занятку насмажанымі дранікамі частавалі гасцей.
Важнай умовай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту з’яўляецца цесная ўзаемасувязь з сем’ямі выхаванцаў. Для іх намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці І. Бураковай была арганізавана выстава “Час чытаць кнігі роднай зямлі”, у кутку для бацькоў размешчаны кансультацыйны матэрыял “Легенды і паданні пра ўтварэнне наз­вы нашай краіны”. На свята восені бацькам была паказана беларус­кая пляска “Весялуха”. Гэта садзейнічае еднасці пазіцыі сям’і і ўстановы да­школьнай адукацыі.
Важным з’яўляецца выхаванне грамадзяніна з духоўнай прыхільнасцю да малой радзімы. Неабходна, каб дзеці адчулі ўнікальнасць свайго народа, ведалі яго культуру, традыцыі. Мы спадзяёмся, што ўсё тое добрае, што мы пасеем у дзіцячых сэрцах, дасць свой плён у будучым.

←Беларуский бизнесмен умер в московском отеле от отравления алкоголем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика