У панядзелак пацяплее, пройдзе мокры снег з дажджом
02.12.2018 13:55
—
Разное

Фота з архіву
У бліжэйшыя суткі, 3 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е.
Уначы па захаде краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі часам будзе ісці снег, а таксама мокры снег з пераходам у дождж.
Вецер прагназуецца паўднёвы ўмеркаваны, удзень — парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў марозу, удзень будзе ад нуля да мінус 5. На захадзе краіны будзе цяплей — удзень плюс 1-4 градусы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.