Профессия юриста входит в десятку престижных

Источник материала:  
01.12.2018 — Разное
>

Профессия юриста входит в десятку престижных Дзень юрыста — прафесійнае свята прадстаўнікоў розных прафесій. У першую нядзелю снежня прымаюць віншаванні суддзі, адвакаты, пракурорскія работнікі, следчыя, юрысконсульты.

Прафесія юрыста ўваходзіць у дзясятку прэстыжных не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. На служыцеляў Феміды ўскладзена важная задача — фарміраваць прававую культуру грамадства, павагу да законнасці і правапарадку.


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах” адвёў у календары дзень для юрыстаў.


Каб на належным узроўні выконваць прафесійныя абавязкі, суддзі, пракурору ці юрысконсульту трэба валодаць шырокімі тэарэтычнымі ведамі ў галіне права, псіхалогіі, мець добрую памяць і развітую логіку, умець быць настойлівым і эмацыянальна ўстойлівым. У якой бы сферы ні быў заняты, абавязаны кіравацца галоўнымі складнікамі юрыспрудэнцыі: законам, праўдай, справядлівасцю.


Паважаныя калегі! Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём юрыста. Няхай спадарожнічае поспех у штодзённых працоўных справах, хапае сіл і энергіі на запланаванае, будуць моцным здароўе і добрым настрой. Усяго самага найлепшага вам і вашым сем’ям!

Фота для ілюстрацыі.
Наталля ГРЫГОР’ЕВА,
старшыня суда Міёрскага раёна.

←Александр Лукашенко в интервью Сергею Брилёву: «Я всегда был за многополярный мир»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика