1 снежня – Дзень страхавых работнікаў. Віншаванне мясцовай улады
01.12.2018
—
Разное
Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы выконваеце важную ролю ў жыцці грамадства, надзейна забяспечваеце абарону маёмасных інтарэсаў грамадзян і арганізацый раёна.
У апошнія гады рынак страхавых паслуг імкліва развіваецца. Удасканальваецца сістэма, з’яўляюцца новыя віды паслуг. Стала звычайнай з’ява страхавання аўтамабільнага транспарту, маёмасці, бізнесу, прафесійных рызык і працаздольнасці.
Упэўненыя, што вы і ў далейшым будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага дабрабыту і ўзроўню сацыяльнай абароненасці Смаргоншчыны.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў