У Хоцімску прайшоў семінар па ахове дзяцінства

Источник материала:  
30.11.2018 — Разное

Словы «Мой дом — мая крэпасць» можна з лёгкасцю перафразіраваць наступным чынам: «Мая сям’я — мая крэпасць». І гэта сапраўды так, бо для кожнага чалавека менавіта сям’я – гэта самае важнае. Нажаль, у наш няпросты час, часта сустракаюцца няпоўныя сем’і. Ці ж узяць, да прыкладу, праблемныя сем’і, дзе ёсць і маці, і бацька, але яны вядуць сябе непрыстойна, маюць дрэнныя прывычкі. Іх дзеці як губка з ранніх гадоў убіраюць паводніцкія рэакцыі бацькоў, і, часта, лічаць іх нормай. І тады сямейная крэпасць вельмі хутка ператвараецца ў руіны.

На бягучым тыдні на базе ЦТДзіМ прайшоў пастаянна дзеючы семінар па ахове дзяцінства па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта № 18. Удзельнікамі семінара сталі зацікаўленыя службы, у якіх на кантролі стаіць праца з непаўналетнімі і іх сем’ямі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы: намеснікі дырэктароў па выхаваўчай працы, сацыяльныя педагогі і педагогі-псіхолагі ўстаноў адукацыі і дашкольных арганізацый, прадстаўнікі РАУС, РАНС і РЦСАН, заведуючыя ФАПамі, а таксама намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Аксана Прыснакова і в.а. начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Каржукова.
Выступоўцы не толькі падзяліліся сваімі нарыхтоўкамі і прапановамі па тэме аховы дзяцінства, але вызначылі далейшыя шляхі працы з грамадзянамі, якія знаходзяцца на асобым уліку. Так, аб сістэме працы з непаўналетнімі, што знаходзяцца ў СНС і не наведваюць установы адукацыі расказала намеснік дырэктара СПЦ Марыя Кільбіна. Таксама сваім вопытам з прысутнымі ўдзельнікамі семінара падзяліліся намеснік загадчыка дзіцячага сада №3 Таццяна Данцова і заведуючая Трасцінскім ФАПам Тамара Літарная.
— Раней амаль кожная сям’я была шматдзетнай, не было ніякіх дэкрэтных да 3-ох гадоў, але не было такіх беспарадкаў, як зараз. Сямейныя каштоўнасці стаялі на першым месцы. Зараз жа многія бацькі імкнуцца ўскласці ўсю адказнасць на школу, сад, забываючы пра свой абавязак — выханне дастойнага ва ўсіх адносінах чалавека, — выказала меркаванне Т.І. Літарная.
Аб прафілактычнай рабоце з грамадзянамі, якія з’яўляюцца ініцыятарамі сямейных скандалаў, расказаў начальнік аддзялення правапарадку і прафілактыкі РАУС Пётр Курзянкоў:
— За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Хоцімскага раёна ў сферы сямейна-бытавых адносін зарэгістравана адно злачынства па ч. 1 ст. 139 УК (забойства). За бягучы перыяд аб’яўлена 113 афіцыйных папярэджанняў, у тым ліку 30 за правапарушэнні, учыненыя па бытавым прычынам і 83 за паўторныя правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Усяго паступіла 89 паведамленняў. Удзельная вага прыцягнутых па ч. 2 ст. 9.1 КоАП ад усіх паступіўшых паведамленняў у сферы сямейна-бытавых адносін па раёну склаў 40,5% пры сярэднераённым 77,9%. Ёсць станоўчая дынаміка, але разам з тым ёсць яшчэ над чым працаваць, — агучыў статыстыку Пётр Анатольевіч.
Вядома, ідэальнага грамадства не бывае, так, як і не бывае ідэальных людзей. Але вынік напрошваецца адзін: у шчаслівай сям’і заўжды пануе гармонія і паразуменне, нішто не заменіць дзіцяці радасці ад зносін з мамай і татам. Пытанне дабрабыту або няшчасця сям’і востра ўстае амаль штодня. Дзе тая залатая сярэдзіна, як яе вызначыць і як зрабіць так, каб дзеткі раслі ў шчаслівых сем’ях — праблема сучаснага грамадства. Але, відавочна наступнае: калі пытанне тычыцца ахове правоў дзяцей, тут не можа быць выпадковых ці абыякавых людзей. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць станоўчага выніку і не дапусціць трагічнага фіналу. Бо толькі ў шчаслівых сем’ях растуць шчаслівыя дзеці. Такія словы прагучалі напрыканцы ад А.М. Прыснаковай.

Вольга Зайцава

←Разработчик из Калинковичей выиграл в конкурсе от «Яндекса» 1500 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика