Ва ўмовах чысціні і парадку: Для работнікаў паштовай сувязі правялі семінар
Спецыяліст санітарнай службы адзначыў, што падчас рэалізацыі ў паштовых аддзяленнях тавару прадаўцам неабходна звяртаць увагу на тэрмін яго годнасці, маркіроўку і ўмовы захоўвання. Што датычыць апошняга, то абавязкова павінна быць складское памяшканне. Няякасны тавар, зняты з рэалізацыі, трэба захоўваць асобна на складзе. Андрэй Завацкі звярнуў увагу паштовых работнікаў на тое, што пры выкладцы тавару для продажу неабходна памятаць аб таварным суседстве. Харчовая і прамысловая групы тавараў не павінны знаходзіцца на паліцах разам.
На замацаванай за паштовым аддзяленнем тэрыторыі трэба падтрымліваць чысціню і парадак. Работнікі гэтага падраздзялення павінны пастаянна сачыць за санітарным станам на працягу працоўнага дня, зімою расчышчаць дарожкі ад снегу, пасыпаць іх пяском альбо іншым супрацьгалалёдным матэрыялам. Чысціня павінна захоўвацца і ў самім памяшканні аддзялення паштовай сувязі.
Начальнік аддзела гандлю, паслуг і рэкламнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі райвыканкама Валянціна Галяк гаварыла аб нядаўна ўнесеных змяненнях у правілы ажыццяўлення рознічнага гандлю, аб рэжыме работы аб’екта, інфармацыі для пакупніка аб тавары. У прыватнасці, пры продажы тытунёвых вырабаў, алкагольных і слабаалкагольных напіткаў, іншых харчовых прадуктаў. Валянціна Генрыхаўна звярнула ўвагу паштовых работнікаў на правільнасць афармлення цэннікаў, папярэдзіла паштавікоў аб тым, што яны павінны знаходзіцца на працоўным месцы ў форменным адзенні і з нагрудным знакам.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.