"Аўдзі" ў Мінску пратараніла і перакуліла на дах "Лексус" (фота)
29.11.2018 20:54
—
Разное
Фота: ДАІ Мінска
У МІнску адбылося ДТЗ з удзелам "Аўдзі" і "Лексуса", піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары 29 лістапада. Кіроўца "Аўдзі" ехаў па Даўгінаўскім тракце з боку вуліцы Арлоўскай. На скрыжаванні ён урэзаўся ў "Лексус", які ехаў па Арлоўскай у бок Старавіленскага тракту. Ад удару "Лексус" перакуліўся і лёг на дах.
У выніку ДТЗ кіроўца "Лексуса" атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў лякарню, кіроўца "Аўдзі" не пацярпеў.
Спецыялісты высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.