Пад Оршай знайшлі яшчэ адзін замініраваны мост

Источник материала:  
29.11.2018 16:16 — Разное
Пад Оршай знайшлі яшчэ адзін замініраваны мост
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

28 лістапада каля 14-й гадзіны на насыпе чыгуначнага моста на 94-м кіламетры перагону Орша-Чэрвіна каля вёскі Красны Бераг падчас рамонтных работ знайшлі 11 артылерыйскіх снарадаў калібру 105 мм. Боепрыпасы датуюцца часамі Другой сусветнай вайны, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

На месца знаходкі прыбыла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС. Боепрыпасы былі знішчаныя.

Дарэчы, на пачатку ліпеня 2018 года таксама на перагоне Орша-Чэрвіна, але на 89-м кіламетры, пад іншым мостам былі знойдзеныя 54 тратылавыя шашкі. Мяркуецца, што яны былі закладзеныя пад мост савецкімі байцамі падчас вайны. 

←"Перестаньте думать шаблонами и штампами". Пять правил успешного резюме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика