Уначы ў пятніцу на ўсходзе Беларусі будзе да -17 градусаў
29.11.2018 11:55
—
Разное
Фота: pixabay.com
У апошні дзень восені, у пятніцу, 30 лістапада, ападкі ў Беларусі не прагназуюцца. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, галалёдзіца магчымая толькі на асобных участках дарог. Вецер будзе паўднёвы і паўднёва-усходні, 5-10 метраў за секунду, на захадзе краіны з парывамі да 14 м/с.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад -6 да -12 градусаў, на ўсходзе пры праясненнях — 13-17 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад -2 да -8 градусаў.