Мароз спадзе, будзе снег, магчымы завірухі

Источник материала:  
29.11.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Мароз спадзе, будзе снег, магчымы завірухі

Яшчэ некалькі дзён, па дадзеных спецыялістаў, пратрымаецца даволі моцны мароз, але ў суботу і нядзелю характар надвор’я зменіцца: тэмпература павялічыцца, чакаюцца ападкі, месцамі — завірухі.

Сёння, 29 лістапада, на працягу дня будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, паўднёвы вецер — 5 — 7 метраў за секунду. Удзень — -7…-5 °С, уначы слупок тэрмометра апусціцца да -11…-10 °С.

У пятніцу, 30 лістапада, метэаролагі абяцаюць жыхарам Нясвіжчыны сонечнае надвор’е, паўднёва-усходні вецер 4 — 6 м/с, дзённую тэмпературу ў межах 8…6 градусаў ніжэй за нуль, ноччу — -13…-12 °С.

1 снежня, у першы дзень зімы, будзе пахмурна, без праясненняў, чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, месцамі ёсць верагоднасць завірухі, паказчыкі  сілы ветру і яго напрамак не зменяцца. Удзень — -8…-7 °С, уначы — -7…-6 °С.

У нядзелю, 2 снежня, тэмпература паветра стане яшчэ больш лагоднай, чым у папярэднія дні: удзень -7…-5 і ноччу — 6…5 градусаў са знакам “-“. Захаваецца воблачнасць, на працягу дня — снег,  паўднёвы вецер — 2 — 4 м/с, удзень і ноччу магчымы туман. Будзьце пільнымі на дарозе!

У панядзелак, 3 снежня, зусім пацяплее: дзённая тэмпература — -4…-2 °С, уначы — да +1 °С. Сіноптыкі перадаюць увечары мокры снег. Паўднёва-усходні вецер — 5 — 7 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Беларусь заплатит 461,3 млн евро за реконструкцию участка дороги М-10

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика