Вячка Целеш атрымаў прыз Рыжскай Думы
28.11.2018
—
Разное

22 лістапада ў рыжскім Палацы культуры VEF адбылося ўручэнне прыза Дэпартамента адукацыі, культуры і спорту Рыжскай Думы ў намінацыі «За шматгадовы ўклад у адукацыю па інтарэсам» метадычнага цэнтра Усеагульнай адукацыі Зінаідзе Собалевай і педагогу Студыі выяўленчага мастацтва «Nordeka» рыжскай сярэдняй школы № 71 Вячаславу Целешу.
Прыз уручыла старшыня Камітэта па адукацыі, культуры і спорту Рыжскай Думы Эйжэнія Алдэрманэ.
Фота Пэтэрыса Залітыса