У чацвер у Беларусі чакаецца да 20 градусаў марозу
28.11.2018 12:15
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У чацвер, 29 лістапада, у Беларусі будзе без істотных ападкаў. Раніцай магчымы слабы туман, але толькі месцамі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -8 да -14 градусаў, а на ўсходзе — да 15-20 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 3 да 9 градусаў са знакам мінус, інфармуе БЕЛТА.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пятніцу.