Другія ў вобласці

Источник материала:  
28.11.2018 10:09 — Разное

На днях з Брэста, з абласнога фестывалю-конкурсу «Разам мы мацней!», вярнуліся прадстаўнікі Ганцавіцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў – ганцаўчанка Алена Купрэвіч і жыхарка аграгарадка Малькавічы Марыя Дабралінская. 21 лістапада яны выступілі на гэтым фестывалі ў намінацыі «Эстрадны вакал» і занялі другое месца.
– Такія конкурсы праходзяць штогод, – распавяла старшыня раённай арганізацыі БелТІ Алена Купрэвіч. – Сёлета ён быў прысвечаны 30-годдзю стварэння Беларускага таварыства інвалідаў. У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў Брэстчыны. Прыемна, што нам дасталося адно з прызавых месцаў. Будзем старацца, каб у наступным годзе пашырыць свой удзел у фестывалі і выступіць яшчэ і ў іншых намінацыях. Таленавітых людзей для гэтага ў нас шмат.
Дарэчы, пры падвядзенні вынікаў фестывалю журы аб’явіла прыемную вестку: прадстаўнікоў Ганцавіцкай раённай арганізацыі БелТІ будуць рыхтаваць да выступлення на «Славянскім базары ў Віцебску».
– Такога гонару інваліды Ганцаўшчыны яшчэ не дабіваліся, – радуецца Алена Купрэвіч.
Віктар СЛАВІН.

(Visited 1 times, 1 visits today)
←4 причины сходить на лучшую белорусскую документалку года про женскую колонию всего за 1 рубль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика