Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
19 лістапада ў гаражы па вул. Чапаева знойдзена цела мужчыны, які загінуў ад атручвання чадным газам. Паступіла паведамленне ад адміністрацыі будпрадпрыемства: нехта выкраў коўш экскаватара, пакінуты пры выкананні меліярацыйных работ. Жыхар аг. Арэхаўка паведаміў, што ў ноч на 23 чысло каля в. Цяплухі выкрадзены не абсталяваны сігналізацыяй аўтамабіль “Рэно”. Каля в. Лапічы затрымана машына, на якой жыхар Пухавіцкага раёна перавозіў без адпаведных дакументаў 150 л афарбаванага дызпаліва.
РАСК
0,39 г псіхатропнага рэчыва захоўваў раней не судзімы 32-гадовы жыхар в. Радуцічы.
Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні бабруйчаніна: пазбаўлены правам займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ён быў затрыманы нецвярозым за рулём на 114 км аўтадарогі “Мінск-Гомель”.
23 лістапада жыхар в. Перарожкі ў сварцы ўдарыў нажом 35-гадовую аднавяскоўку, якая памерла на месцы здарэння.
ДАI
Папярэджана 104 парушэнні ПДР, да адказнасці прыцягнута 54 пешаходы і 3 “бяспраўнікі”. Адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў.
Увага! Па 6 снежня праводзіцца прафілактычная акцыя па папярэджанні ДТЗ у зімовы перыяд “Жыццё даражэй за шыны!”. Нагадваем: з 1 снежня па 1 сакавіка на ўсіх аўтамабілях павінны быць устаноўлены зімовыя шыны. За невыкананне патрабавання — адміністрацыйная адказнасць па арт. 18.22 ч. 5 КаАП краіны: папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні.
IАЖіРС
Заведзены крымінальныя справы ў дачыненні да жыхара Ялізава, які 8 лістапада на Бярэзіне здабыў забароненай прыладай лоўлі 127 асобін рыбы, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю на суму звыш 3258 руб., і неўстаноўленай асобы, якая каля в. Малая Грава незаконна здабыла казулю еўрапейскую коштам 2940 руб. Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства, 4 — лесакарыстання.