Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

Источник материала:  
27.11.2018 — Разное
Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

24 лістапада ваўкавыскія дарослыя і дзіцячыя каманды прынялі ўдзел у VII інтэлектуальным турніры “Белая трость”, прысвечаным супрацоўніцтву сяброў, для якіх праблемы са зрокам не перашкода для самаўдасканалення. І хай адныя самі сябе пазбаўлялі магчымасці бачыць толькі пад час гульні, а гаспадары з гэтым жывуць, усё было класна, сямейна, інтэлектуальна-крэатыўна. І на гэты раз у адным з самых прыгожых памяшканняў горада Гродна…

Вось толькі б хацелася не страціць атмасферу экстазу, які ахопліваў раней пры выкананні гаспадарамі музычных нумароў…

Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

Сёння ў кожнага ёсць свае турботы, аднак людзі адкладваюць іх каб стаць сапраўднай інтэлектуальнай элітай Гродзеншчыны. Людзьмі, якія не толькі маюць час падняць галаву і зірнуць на зоркі, але здольны і самі зазіхацець. Хіба можна быць сапраўды шчаслівым, калі акрамя працы, кухні і гаджэта табе няма куды збегчы адпрошваючыся ці не адпрошваючыся любымі сродкамі?

Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

Туды, дзе вас чакае, напрыклад, Галіна Іванаўна Чарапок, аўтар, адзін з арганізатараў, нясменны вядучы і сэрца дадзенага мерапрыемства, што дадае моцны імпульс не толькі “варушыць мазгамі”, але і эмацыянальна перараджацца з кожным узятым пытаннем.

І прыемнае, але не самае галоўнае – наяўнасць прызавых месцаў ва ўсіх чатырох гульняў (дзе цудоўнай вішанкай на торціку стала першае месца “Ньюс-В” у галоўнай гульні “ЧГК”). Самае крутое – Ваўкавыск з’яўляецца цэнтрам інтэлектуальнай прасторы і мае суперкрэытыўныя кадры, здольныя “аджыгаць” і весці за сабой іншых…

Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

І наступным доказам нашай інтэлектуальнай крутасці стаў чэмпіянат раёна па інтэлектуальных гульнях, дзе наша новае пакаленне напрацягу амаль пяці гадзін дужылася стаць лепшымі. Існаванне ўласнай сістэмы спаборніцтваў дазваляе мець высокі ўзровень канкурэнцыі, дзе кожнае месца прыходзіцца вырываць тым, хто робіць на адну памылку менш за суперніка. Нават сярод самых малодшых (5-7 класы) усё вырашае адзін трапны адказ альбо адна недакладна запісаная літара.

Школьнікі вучацца цярпенню, працы ў камандзе, даганяць і трываць, “выжымаць” з памяці патрэбныя факты альбо дадумваць іх логікай.

Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

Я дакладна ведаю, што сёння па сваіх інтэлектуальна-крэатыўных якасцях гадаванцы ваўкавыскай інтэлектуальнай прасторы пераўзыходзяць сваіх равеснікаў. І гэта асабіста для мяне (таксама як і паспяховае паступленне ў навучальныя прэстыжныя ўстановы) з’яўляецца больш важным, чым чьёсціся абразлівае выказванне – “очень слабо, а вот лучшая команда Гродно взяла намного больше”.

Я дакладна ведаю – лепшыя трэнера г. Мінска асобна аналізуюць вынікі нашай Ваўкавыскай інтэлектуальнай пляцоўкі… І адразу бягуць прывабліваць нашых дзяцей да сябе ў каманды. А яны часта адмаўляюць, бо атрымалі правільнае выхаванне – гульня на другім месцы, вучоба на першым…

Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

А неадэкватных спецыялістаў, якія згодны напляваць на будучае свайго вучня дзеля сённяшніх лішніх грамат сярод нашых ваўкавыскіх трэнераў-інтэлектуалаў няма… Таму ў нас так усе годна, празрыста, якасна і шчыра. Чакаем на наступным тыдні Ваўкавыск-опэн-кап, а пасля лепшыя каманды, як мне хочацца спадзявацца, паедуць на “Стальную крысу” ў Ліду. Турнір, дзе створаны шыкоўныя ўмовы для прагрэсу дзяцей… Праўда, граматы адтуль не вельмі каціруюцца… Але мы дакладна там будзем.

Ваўкавыск інтэлектуальны - новыя бітвы

←На пожаре в Кореличском районе погибла пенсионерка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика