Факсімільнае выданне першага "Буквара" прэзентуюць у Вільні

Источник материала:  
27.11.2018 12:38 — Разное

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара" адбудзецца 28 лістапада 2018 г. у горадзе, дзе 400 гадоў таму ён быў упершыню створаны – Вільні (Вільнюс, Літва). Мерапрыемства адбудзецца ў Літоўскай Нацыянальнай бібліятэкі ім. Марцінаса Мажвідаса, паведамляе Пасольства Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы.

Вельмі сімвалічнае правядзенне прэзентацыі менавіта ў Вільні. Справа ў тым, што першы "Буквар" быў падрыхтаваны ў 1618 годзе манахамі Віленскага манастыра Святога Духа. Надрукавана яно было ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва, якая дзейнічала недалёка ад Вільні – у мястэчку Еўе (сучасны Вевіс).

У межах мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая перадача факсімільнага выдання найбуйнейшым літоўскім бібліятэкам (Нацыянальнай, Акадэмічнай і Універсітэцкай), Віленскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны, Свята-Духаву манастыру і Гістарычнаму музею Тракайскага замка.

Факсімільнае выданне першага "Буквара" прэзентуюць у Вільні
Прэзентацыя стане падсумаваннем вынікаў рэалізацыі міжнароднага навуковага выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага "Буквара".

Усяго ў свеце захавалася два асобнікі ўнікальнага выдання 1618 года. Адзіны поўны асобнік з 17 стагоддзя захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі. Ні ў Беларусі, ні ў Літве не засталося ніводнага выдання: як часта адбываецца з навучальнымі дапаможнікамі – іх проста "зачыталі да дзірак".

"Буквар" выдадзены на царкоўнаславянскай мове. Дзякуючы спрыянню брытанскіх беларусістаў, у 2015 г. у нас атрымалася пазнаёміцца з каштоўным помнікам і дэталёва вывучыць яго, а сёлета – падрыхтаваць факсімільнае выданне.

Партнерамі праекта выступілі: Бібліятэка Ганаровага таварыства Мідл Тэмпл у Лондане, Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк".

Сення па кнігах з назвай "Буквар" вучацца ў многіх краінах свету. Дадзены маштабны праект закліканы зрабіць першы "Буквар" даступным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць паважлівае стаўленне да нашай культурнай спадчыны.

←Нацбанк Беларуси при помощи консорциума европейских центробанков подготовил проект закона о платежных системах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика