Пад Кобрынам у аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі

Источник материала:  
27.11.2018 11:27 — Разное
Пад Кобрынам у аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі
Фота з архіву БЕЛТА

Пад Кобрынам у кювет з'ехаў аўтобус з беларускімі турыстамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося каля міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску "Макраны". Тураўтобус Neoplan ехаў з экскурсіі са Львова. У аўтобусе быў кіроўца і 47 пасажыраў — усе грамадзяне Беларусі. Паведамляецца, што 42-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, ад чаго аўтобус з'ехаў у кювет.

Сур'ёзных траўмаў пры аварыі не атрымаў ніхто. Ёсць звесткі, што некалькі чалавек атрымалі ўдары. Дзвюх пасажырак даставілі ў бліжэйшую лякарню, падазраючы ў іх закрытую чэрапна-мазгавую траўму, але дыягназ не пацвердзіўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не ўлічыў умова надвор'я і быў няўважлівы на дарозе. 

←В Нью-Йорке водитель не смог припарковаться и наехал на пешеходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика