У апошні тыдзень восені жыхароў раёна, па дадзеных спецыялістаў, чакае зімовае надвор’е: тэмпература паветра будзе адмоўная, невялікі снег, вецер умераны.
Сёння, 27 лістапада, метэаролагі абяцаюць суцэльную воблачнасць, невялікія ападкі ў выглядзе снегу, паўночны вецер — 4 — 6 метраў за секунду. Удзень — -3…-2 °С, ноччу — 7…5 градусаў ніжэй за нуль.
У сераду, 28 лістапада, характар надвор’я не зменіцца, праўда, будзе прахладней: -5…-4 °С — удзень, -10…-8 °С — уначы. На працягу дня — пахмурна, магчымы невялікі снег, паўночны вецер — 4 — 6 м/с.
29 лістапада, у чацвер, будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў, паўднёвы вецер — да 7 м/с. Дзённая тэмпература чакаецца ў межах 7…5 градусаў са знакам “-“, ноччу — -11…-9 °С.
30 лістапада у першай палове дня чакаецца яснае надвор’е, а ўвечары — пахмурна, верагодны снег, паўднёва-усходні вецер — 5 — 7 м/с. Тэмпература ўдзень — -9…-6 °С, уначы — -10…-9 °С.
На выхадных характар надвор’я зменіцца. Пра гэта чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.