Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Источник материала:  
26.11.2018 15:13 — Разное

Інтэрактыўны майстар-клас "Майстэрства прэзентацыі", праведзены ў межах рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH, сабраў больш за 230 гледачоў у самай вялікай залі VOKA кінатэатра velcom cinema, яшчэ больш за 800 школьнікаў па ўсёй краіне глядзелі прамую трансляцыю праз відэасэрвіс VOKA на адукацыйным канале velcom YOUTH.

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Пад час майстар-класа ўдзельнікі даведаліся, як прэзентаваць сваю ідэю, як пабудаваць выступленне, як зацікавіць аўдыторыю, як дабіцца стройнай і лагічнай структуры прэзентацыі. Распавёў пра гэта спікер першага майстар-класа Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

У кожнай вобласці своеасаблівымі хабамі праекта сталі школы і гімназіі, вучні якіх праявілі найбольшую актыўнасць пад час рэгістрацыі для ўдзелу у Рэспубліканскім конкурсе для старшакласнікаў velcom YOUTH. Вучні 10-х і 11-х класаў з гэтых навучальных устаноў далучыліся да прамой трансляцыі ў сваіх школах – у шосты школьны дзень разам з настаўнікамі яны змаглі паглядзець майстар клас у прамым эфіры і задаць свае пытанні спікеру.

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

З прывітальным словам да ўдзельнікаў праекта звярнуўся Крысціян Лаке – галоўны тэхнічны дырэктар кампаніі velcom. "Наша будучыня – за такой моладдзю, як вы! Менавіта таму мы запусцілі гэты праект разам і просім вас працаваць у ім з той жа адкрытасцю, якую вы ўжо праявілі. Слухайце адзін аднаго, развівайцеся і кідайце сабе выклік. Рухайцеся напера, будзьце лідарамі свайго пакалення і дапамажыце нам, дарослым, справіцца з гэтым рытмам, а, магчыма, і паскорыць яго. Але ўсё пачынаецца з навучання. У навучанні, перш за ўсё, неабходна жаданне вучыцца, неабходна памятаць, што ёсць рэчы, якія трэба не толькі ведаць, але і ўмець выкарыстоўваць практычна. Спадзяемся, гэта падарожжа дапаможа вам, але ўсё у вашых руках", – адзначыў топ-менаджар кампаніі.

Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіць кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk. Вялікая адукацыйная праграма праекта ўключае серыю майстар-класаў па фарміраванні кампетэнцый у школьнікаў у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, аратарскім майстэрстве, майстэрстве лідара. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале вядзецца на беларускай мове.

Больш за 1000 старшакласнікаў прынялі ўдзел у самым вялікім інтэрактыўным уроку ў Беларусі

Канцэпцыя праекта velcom YOUTH пабудавана на выкарыстанні сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай старшакласнікі па ўсёй краіне змаглі наведаць анлайн-воркшоп, атрымаць адказы на свае пытанні. Адукацыйная частка праекта velcom YOUTH прадугледжвае серыю майстар-класаў для школьнікаў, якія садзейнічаюць фарміраванню важных сацыяльных кампетэнцый, так званых soft skills, а інтэрактыўны характар падачы інфармацыі падчас майстар-класаў стаў выдатным напаўненнем для мерапрыемстваў у канцэпцыі шостага школьнага дня. Два наступныя майстар-класы "Майстэрства выступлення" і "Майстэрства лідара" будуць праведзеныя 8 снежня і 12 студзеня.

Пасля заканчэння адукацыйнай праграмы праекта з 20 студзеня па 20 лютага 2019 г. удзельнікам конкурсу неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Вынікі першага этапу конкурсу, а таксама інфармацыя пра мерапрыемствы ў межах праекта змяшчаюцца на сайце velcom-youth.by. Праз некаторы час на сайце з'явіцца спасылка на відэаархіў майстар-класаў.

←Десять вещей, которые осознаешь, когда бросаешь пить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика