Присоединяйтесь к благотворительной акции для детей-инвалидов и сирот «Постучи в мои двери, Дедушка Мороз!»

Источник материала:  
26.11.2018 — Разное
>

Присоединяйтесь к благотворительной акции для детей-инвалидов и сирот «Постучи в мои двери, Дедушка Мороз!» Каляды і Новы год — асаблівыя святы, бо ў сэрцы кожнага дарослага і дзіцяці ёсць месца для цудаў і казкі. Каб іх стварыць, неабавязкова валодаць містычнай сілай, галоўнае — жаданне дапамагчы.

У нашым раёне 76 дзяцей-інвалідаў і 54 сіраты. Кожны з іх верыць і спадзяецца, загадвае часам недзіцячае жаданне і чакае яго здзяйснення. Зрабіць добрую справу ў імя малых вы зможаце, прыняўшы ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!». Па традыцыі яна стартуе ў нашым раёне, нагадвае пра дабрыню, міласэрнасць і спачуванне.


Стаць чараўніком можа кожны. Для гэтага неабходна пералічыць грашовыя сродкі на рахунак дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна», разліковы рахунак BY18AKBB36423210001352100000 у ЦБП №213 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Полацка BIC AKBBBY21216 УНП 390173309 ОКПО 29154847. Прызначэнне плацяжу: Навагодняя дабрачынная акцыя 2018 года.


Просьба пералічыць сродкі да 15 снежня. Яны пойдуць на набыццё навагодніх кандытарскіх вырабаў і сувеніраў для фарміравання падарункаў.
Загадзя дзякуем за дапамогу і ўдзел у дабрачыннай місіі. Кантактныя тэлефоны 4 29 89, 4 97 93.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК,
намеснік старшыні райвыканкама.

←Старость даётся избранным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика