Карэспандэнт «НН» атрымала дыплом ІІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі

Источник материала:  
26.11.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Міністэрства інфрмацыі Беларусі падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі “Жніво-2018: І хлебам адзіным”. На конкурс было прадастаўлена 98 работ з 90 сродкаў масавай інфармацыі — як друкаваных, так і электронных. У тым ліку 73 работы даслалі журналісты рэгіёнаў. Журы вызначыла 16 пераможцаў конкурсу.

Карэспандэнт «НН» атрымала дыплом ІІІ ступені ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі

Прыемна, што сярод гэтай значнай  колькасці прэтэндэнтаў адзначаны публікацыі  карэспандэнта аддзела аграпрамысловага  комплексу раённай газеты  “Нясвіжскія навіны” Тамары Праль-Гуль. Першы намеснік міністра  інфармацыі Павел Лёгкі  ўручыў ёй Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшыя аўтарскія матэрыялы (нарыс, рэпартаж, спецыяльныя праекты) у друкаваных рэгіянальных СМІ”. Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў праходзіла ў прэс-цэнтры Дома прэсы напярэдадні  Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці агра-прамысловага комплексу.

Павел Лёгкі, звяртаючыся да  журналістаў, падкрэсліў, што тэма чалавека працы, хлебароба — гэта вечная тэма. І ён з вялікай павагай ставіцца да тых, хто захапляльна, па-новаму расказвае пра людзей вёскі і робіць акцэнт на іх поспехах.

Вітаў журналістаў таксама  намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.  Ён падзякаваў за  аб’ектыўнае асвятленне спраў на жніве, калі ўдзельнікам гэтай важнай сельскагаспадарчай  кампаніі сёлета даводзілася “вырываць” у надвор’я кожную спрыяльную гадзіну,      каб убраць вырашчанае, дапрацаваць збожжа, своечасова  здаць яго дзяржаве. І побач з камбайнерамі, вадзіцелямі, аператарамі збожжасушыльных комплексаў, спецыялістамі знаходзіліся журналісты, каб аператыўна, з веданнем справы расказаць пра работу ў полі і на таку. Уладзімір Гракун упэўнены, што добрыя, цёплыя матэрыялы ў прэсе служылі ўдзельнікам жніва дадатковым маральным  стымулам. Ён падкрэсліў: журналісты, асвятляючы жніво, унеслі свой пэўны ўклад у фарміраванне ўраджаю.

Згадзіцеся: прыемна пачуць такую ацэнку сваёй работы. Бо, сапраўды, журналіст адчувае еднасць са сваімі героямі: разам радуецца іх поспехам, разам перажывае  з-за праблем, засмучаецца, калі на перасохлую глебу не падае ні кроплі  дажджу, а на ўжо спелую  збажыну абрушваецца лівень. І, здаецца, той боль, з якім глядзелі на палі аграномы, камбайнеры, ды й усе  вяскоўцы, каму дарагі лёс хлеба, пасяляўся і ў тваёй душы, і ты, ці побач, ці на адлегласці, але быў разам з імі, хлебаробамі.

Ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун павіншаваў працаўнікоў вёскі з прафесійным святам і выказаў  спадзяванне, што гэтае віншаванне  будзе данесена адрасатам на  старонках СМІ. Што мы і робім зараз, паважаныя аграрыі Нясвіжчыны. Поспехаў вам!

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Водитель каршерингового автомобиля в двух ДТП повредил десять автомобилей в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика