У аўтааварыі пад Кобрынам пацярпелі двое дзяцей

Источник материала:  
26.11.2018 10:10 — Разное
У аўтааварыі пад Кобрынам пацярпелі двое дзяцей
Фота: gaibrest.by

Увечары 25 лістапада пад Кобрынам адбылося ДТЗ. у якім пацярпелі двое дзяцей, паведамляе gaibrest.by.

Аўтааварыя адбылася ў 19:15. 57-гадовы кіроўца аўтамабіля "Фальксваген Мультыван" ехаў ад Кобрына ў напрамку Гомеля. Абганяючы "Фальксваген Пасат", ён улабавую сутыкнуўся з "Фордам Гэлаксі". які ехаў насустрач. 

Пры ДТЗ траўмы атрымалі 34-гадовая кіроўца "Форда", а таксама пасажыры гэтага аўто — 29-гадовая сястра кіроўцы, 40-гадовы муж кіроўцы, 14-гадовая дачка і сямігадовы сын. Усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а сямігадовы хлопчык ехаў у аўтакрэсле. Усе пацярпелыя з разнастайнымі траўмамі былі шпіталізаваныя ў Кобрынскую лякарню. 

←Скоро, скоро Новый год!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика