У Рэчыцы кіроўца легкавіка збіў два святлафоры і ўцёк з месца здарэння
25.11.2018 15:56
—
Разное
Фота: vk.com
У Рэчыцы кіроўца легкавіка збіў адразу два святлафоры. Як паведамляе група Вконтакте “Рэчыца — Аўтадапамога”, здарэнне адбылося раніцай 24 лістапада на скрыжаванні Рэчыцкай Шашы — Нафтавікоў. Адзін святлафор разбіты, другі “адляцеў”.
Калі ДАІ прыбыла на месца здарэння, то знайшла толькі разбітае аўто. Кіроўца паспеў збегчы.
Мясцовыя жыхары, якія абмяркоўваюць здарэнне ў сацыяльных сетках, кажуць, што аварыя здарылася невыпадкова: святлафоры пастаўленыя занадта блізка ад праезнай часткі, таму рана ці позна нейкая машына магла на іх наскочыць.